Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Паведамленні
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Галоўнае
Апытанні
Якім Інтэрнэтам вы карыстаецеся?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Навіны з Горак, Дрыбіна, Мсціслава
Анатоль Ярмоленка: я раіў ехаць іншым выканаўцам
25.05.2008 г.
Прадстаўнік Беларусі на конкурсе “Еўрабачанне-2008” Руслан Аляхно не прайшоў у фінал. Сябра журы адборачнага туру на конкурс, адзіны, хто быў супраць таго, каб ў Бялград паехаў менавіта Аляхно, лідэр ансамбля “Сябры” Анатоль Ярмоленка расказаў Еўрарадыё пра несумяшчальнасць скокаў на шарах і спеваў, назваў Аляхно клонам Білана, параіў адмовіцца ад “саўковасці”, узгадаў пра адсутнасць нацыянальнай свядомасці і параўнаў выступы на Еўрабачанні Аляхно і Агурбаш.
чытаць
 
З днём перамогі!
09.05.2008 г.

Шэсцьдзесят тры гады назад скончылася Другая сусветная вайна.

Гэта была вайна не толькі адных народаў супраць іншых. Гэта была, перадусім, вайна ідэяў. Нямеччына і яе саюзнікі імкнуліся пабудаваць “новы сусветны парадак”, у якім замест свабоды панавала б нацыянальная нянавісць, расавая дыскрымінацыя і рэлігійная варожасць. Адны народы падлягалі поўнаму ці частковаму вынішчэнню, іншыя павінны былі ператварыцца ў быдла, рабоў, якія б паслухмяна абслугоўвалі патрэбы сваіх “гаспадароў”.

Гэтай ідэі супрацьстаялі мільёны свабодных людзей па ўсім свеце. Яны на фронце, у тылу і падполлі змагаліся супраць фашызму і нацызму. Разам з іншымі народамі Еўропы змагаліся і беларусы. Кожны трэці наш суайчыннік заплаціў сваім жыццём высокую цану за перамогу, гадавіну якой мы сёння адзначаем.

Дык давайце ж павіншуем тых нямногіх ветэранаў, якія дажылі да нашых дзён, са святам перамогі. Скажам ім вялікі дзякуй за іх адвагу і гераізм.

horki.info

 
Пол Маккартні выступіць на Майдане
01.05.2008 г.
Сэр Пол Маккартні выступіць ва ўкраінскай сталіцы з вялікім канцэртам на Майдане Незалежнасці. Пра гэта паведаміў фонд Віктара Пінчука, па запрашэнні якога легендарны ўдзельнік The Beatles будзе спяваць у Кіеве. Канцэрт адбудзецца 14 чэрвеня. Уваход будзе вольны. Маккартні нібы прыняў запрашэнне ўкраінскага алігарха Пінчука, зяця экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы, не з-за грошай.
чытаць
 
Велікоднае пасланне Мітрапаліта Філарэта
27.04.2008 г.
Узлюбленыя ў Госпадзе архіпастыры, пастыры, манахі і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы! «...Будзьце цвёрдымі, непахіснымі, заўсёды будзьце руплівымі ў справе Гасподняй, ведаючы, што праца ваша не марная перад Госпадам» (1 Кар. 15: 58)

Каля двух тысячагоддзяў таму гэтым жыццесцвярджальным заклікам святы апостал Павел падбадзёрваў хрысціян горада Карынфа. Настолькі ж важным застаецца гэтае настаўленне і для нас — усіх тых, хто сёння святкуе Светлае Хрыстова Ўваскрасенне і сведчыць адзін аднаму і ўсяму свету, што

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

чытаць
 
«Другі дзень Вялікадня павінен быць выходным»
25.04.2008 г.
Прэсавы сакратар Праваслаўнай царквы ў інтэрв’ю журналістам выказаў афіцыйнае стаўленне галоўнай канфесіі Беларусі да панядзелка, які ідзе за Велікоднай нядзеляй. На ягоную думку, гэты дзень таксама павінен быць нерабочым.
чытаць
 
Нас - тры мільёны
22.04.2008 г.
Колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі перавышае 2,7 млн. Пра гэта паведаміў міністар сувязі й інфарматызацыі Мікалай Панцялей 21 красавіка ў Менску на ўрачыстым адкрыцьці 15-га міжнароднага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналёгіях «tibo-2008». Міністар зазначыў, што доступ у інтэрнэт як па камутуемых, так і па выдзеленых лініях сувязі зьяўляецца ў краіне самай папулярнай паслугай перадачы даных. Гэтыя паслугі аказваюць больш за 150 апэратараў электрасувязі.
чытаць
 
Дарагія наведвальнікі horki.info!
13.04.2008 г.
Рады прапанаваць вам новы дызайн нашага сайту.

Абнаўленні тычацца не толькі вонкавага выгляду, але і структуры праекту, менавіта таму некаторыя спасылкі пакуль не працуюць. Просім вас пацярпець нязручнасці пэўны час.

Па ўступленні ў сілу ўсіх зменаў інфармацыя на сайце будзе падзелена па тэмах. Спадзяемся, гэта зробіць наш сайт больш зручным у выкарыстанні. Таксама працу працягне англамоўны блог, дзе замежнікі (студэнты, а можа і бізнесоўцы) змогуць даведвацца пра наш край у звыклай для іх форме.

Мы будзем надалей працягваць інфармаваць жыхароў Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў пра падзеі ў нашым рэгіёне, пра мясцовыя праблемы і поспехі, пра цікавых і таленавітых людзей, якіх багата на нашай зямлі.

Заставайцеся з намі.

 
За тры гады студэнцкая стыпэндыя вырасла на 20 даляраў
03.04.2008 г.
StudentsЗа апошнія тры гады памер стыпэндыяў у Беларусі павялічыўся ў 1,5 разы. Прыблізна такімі ж тэмпамі рос і бюджэт пражытачнага мінімуму — стыпэндыі абагналі гэты паказчык усяго на два адсоткі. А праезд у гарадзкім транспарце падаражэў для студэнтаў за гэты час у тры разы.

Пра памеры стыпэндыі распавяла 2 красавіка Лідзія Субоцкая — кіраўніца галоўнага ўпраўленьня сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця Міністэрства адукацыі — на паседжаньні пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях.

чытаць
 
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY