Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Апытанні
Дзе Вы будзеце на свой адпачынак?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Вызначаны тып рэактара для АЭС
03.05.2008 г.
Беларусь вызначыла найлепшы тып рэактара для будучай АЭС. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Міхалевіч. Ён адзначыў, што важнай задачай было вызначыць тып рэактара будучай станцыі, і ў навуковым плане гэта работа завершана.

«Мы арыентуемся на рэактар трэцяга пакалення эвалюцыйнага тыпу — ВВЭР», — сказаў Аляксандр Міхалевіч. Ён адзначыў, што ў свеце накоплены 10-гадовы вопыт эксплуатацыі такога абсталявання, і больш як 80 працэнтаў агульнай колькасці дзеючых у свеце рэактараў адносіцца да гэтага тыпу.

Беларусь будзе прымяняць толькі правераныя тэхналогіі пры будаўніцтве АЭС, ніякае эксперыментальнае абсталяванне выкарыстоўвацца не будзе, дадаў акадэмік.

Паводле яго слоў, у Расіі цяпер распрацоўваецца рэактар пакалення 3 плюс, аднак беларускія вучоныя лічаць больш мэтазгодным будаўніцтва ў Беларусі блокаў трэцяга пакалення, якія ўжо шырока апрабаваны.

«Мы павінны будаваць самы надзейны блок», — падкрэсліў Аляксандр Міхалевіч.

Падрыхтоўка да будаўніцтва АЭС у Беларусі вядзецца ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і пры гэтым прымяняюцца самыя строгія крытэрыі адносна бяспекі і надзейнасці будучай станцыі. У прыватнасці, строгія крытэрыі прымяняюцца пры выбары пляцоукі для АЭС і іншых работах па гэтым праекце.

Паводле слоў Аляксандра Міхалевіча, асаблівая ўвага будзе нададзена кантролю якасці абсталявання, якое пастаўляецца, у тым ліку пры яго транспарціроуцы. На ўсіх этапах — ад будаўніцтва да ўвядзення ў эксплуатацыю — будзе ажыццяўляцца маніторынг за ўплывам АЭС на навакольнае асяроддзе.

У Беларусі таксама ствараецца неабходная нарматыўна-прававая база ў галіне атамнай энергетыкі. Напрыклад, падрыхтаваны праект закона аб выкарыстанні атамнай энергіі. Акрамя гэтага, прадугледжваецца амаль 120 нарматыўных дакументаў у гэтай галіне.

БЕЛТА

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY