|
Пётар Мсьціславец, адзін з першых славянскіх друкароў, прадаўжальнік справы Францыска Скарыны. Паплечнік Івана Фёдарава. Працаваў у Маскве, выдаў там кнігі “Апостал” (1564), “Часоўнік” (1565). Затым пераехаў у мястэчка Заблудава на Гарадзеншчыне і ў Вільні, дзе арганізаваў друкарні і выдаў шмат кніг.
Вадзім Астапенка, прафэсар медыцыны (в.Шамава).
Змітрок Астапенка, паэт, (в.Калесьнікі).
Веніямін Басаў, графік і жывапісец (г.Мсціслаў).
Лявон Вітан-Дубейкаўскі, паэт, аўтар зборніка беларускіх прыказак (в.Дубейкава).
Гаўрыла Гарэцкі, акадэмік, геолаг (в.Малая Багацькаўка).
Максім Гарэцкі, класік беларускай літарауры (в.Малая Багацькаўка).
Людміла Залатарэвіч, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (в.Малая Рубанаўка).
Іосіф Манюшыс, у 80-я гады ХХ ст. – старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР (в.Малькаўка).
Міхаіл Ткачоў, у 1992 г. – галоўны радактар Беларускай энцыкляпэдыі (г.Мсціслаў).
|