Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Апытанні
Каго з кандыдатаў у дэпутаты падтрымаюць выбарцы 28 верасня?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Год за два
19.06.2008 г.
Дрыбнская вучаніца пра адзінаццацігодкуПадыходзіў 2007-2008 навучальны год да канца, заставаліся лічаныя дні да вакацый, і тут да вучняў і настаўнікаў даляцела звестка, што магчымы змены ў сістэме навучання. Праўду кажучы, большасць з маіх аднакласнікаў не надала гэтаму ніякага значэння, сказаўшы нешта кшталту: “Ай, якая розніца, годам меней, годам болей”. Але вось мяне менавіта гэта закранула, бо да гэтага мне заставалася 2 гады да першых іспытаў і спробы паступіць у ліцэй, а зараз толькі год, які, як я цяпер разумею, будзе вельмі складаным.

Справа не толькі ў тым, што мы не зможам ахапіць праграму за два гады, а ў тым, што не здолеем набыць патрэбныя нам веды для далейшага навучання і асабіста для свайго развіцця. Адным з самых простых прыкладаў будзе гісторыя. Як ужо вядома, Гісторыя Беларусі і Сусветная гісторыя будуць змешчаны ў адзін прадмет. У дадатак да таго, што за адзін урок мы павінны прайсці праграму двух прадметаў адразу, мы яшчэ і мусім павывучваць гэта за два класы і за адзін навучальны год. І наўрад ці за тыдзень, які дадалі да навучальнага года, можна паспець замацаваць усе веды (сяк-так) набытыя за увесь год. Нават калі і прыбраць такія прадметы як МХК, АБЖ (якія на самой справе вельмі цікавыя і патрэбныя), часу не выйграеш.

Яшчэ адна “радасная” навіна – гэта пяцідзёнка.

На самой справе, розніцы ў праграме ніякай няма, розніца ў нагрузцы.

Таму што пяцідзённая праграма звычайных класаў была раскінутая на шэсць для “гімназічных”. Казалі: “Як гэта так дарослыя працуюць пяць дзён, а дзеці шэсць?” Ну па-першае не усе “разумныя” дзеці вучыліся па шэсць дзён, а па-другое не усе дарослыя працуюць па пяць. Калі вучань сапраўды заслужана трапіў у гімназічны клас, то ён, бачна, адрозніваецца ад астатніх, таму ён і працаваць павінен болей і лепей за іншых. Ну а калі так проста “зайцам” (не хапала “разумных” дзяцей) – то яму там, канешне, не будзе падабацца. Ды і бацькі лічаць, што для дзяцей вялікая нагрузка цэлых 6 дзён хадзіць у школу!

Па тэлебачанні сказалі: “Усе дзеці аднолькавыя, і ніякіх гімназічных класаў не трэба, а калі нехта там разумны знайшоўся, няхай ідзе ў ліцэі і гімназіі”. Канешне, калі нехта жадае вучыцца на лепшым узроўні, так і зробіць, але ж навошта тады звычайная сярэдняя школа?

Будзе вельмі складана паступаць выпускнікам у ліцэі, гімназіі, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Як бы там не казалі, а без рэпетытараў ты маеш вельмі малыя шанцы добра здаць уступныя іспыты. І нават калі тэсты будуць спрошчаны, дык усё адно не прымуць усіх.

Атрымліваецца, што праз год паступаючых будзе ўдвая болей, чым звычайна,

і моладзь, якая апынецца па-за дзвярыма навучальных устаноў, патрапіць у вельмі цяжкое становішча. Тым больш, колькасць студэнтаў, якіх плануюць прыняць у ВНУ, скарачаецца.

Пяць год таму так стараліся, рабілі дванаццацігадовую сістэму навучання, і ўжо быццам бы як усе і звыклі, а тут ізноў. Нехта захацеў зрабіў так, а потым нехта другі інакш. І ніхто не ведае, як доўга гэта будзе працягвацца, але мне б хацелася, каб Міністэрства адукацыі (улада) усё ж такі вызначылася і працавала па адной сістэме. Магчыма, дзесьці дапрацоўвала яе, але каб пры гэтым не рабіла перашкод будучыні сваёй краіны – моладзі.

Даша Юркова

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY