|
30.06.2009 г. |
Расія дасць 9 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС. Тым часам для атамшчыкаў у Астраўцы ўзводзяць першы дом.
Беларусь абрала расійскі праект АЭС, падрыхтаваны навукоўцамі з Санкт‑Пецярбурга, паведаміў віцэ‑прэм’ер беларускага ўраду Уладзімір Сямашка, выступаючы ў Нацыянальным сходзе.
Паводле ягоных словаў, расійскі ўрад гатовы выдзеліць цягам 2010‑2018 гадоў 9 мільярдаў даляраў крэдыту на будаўніцтва АЭС.
Пра гэта нядаўна паведаміў у лісце Уладзімір Пуцін.
Паводле словаў Сямашкі, беларускі бок спадзяецца падпісаць кантракт з расійскімі будаўнікамі ў верасні гэтага году.
svaboda.org |
Дадаць каментарый