Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Андрэй Юркоў arrow “Зусім не ты мяне, дзівак, але цябе нясу я.”
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English | Мультымедыя

Галоўнае на сайце
Папулярнае на сайце

на форумах

Апытанні
Ці ёсць Вам розніцца хто стаў прэзідэнтам ЗША?

Рух «За Свабоду»

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы

“Зусім не ты мяне, дзівак, але цябе нясу я.”
30.08.2007 г.

Менавіта так адказаў хлеб у вершы аднаго нашага паэта вандроўніку, які пад час падарожжа наракаў на сваю ношу з хлебам за плячамі, што быццам замінала яму ісці.
Мне было цікава пачуць рэакцыю вяскоўцаў на словы А.Р. Лукашэнкі; “Няхай гінуць. 13 год іх на сваіх плячах носім. “Хопіць ужо”- сказаныя пад час нядаўнага наведаньня аграгарадка ў Гарадзенскай вобласці датычныя слабых, стратных гаспадарак, якіх у нас хоць пруд прудзі. Хто каго ў нашай краіне нясе пытанне даволі цікавае. Бо больш адданага сёньняшняй уладзе электарата, чым нашыя вяскоўцы, уявіць сабе цяжка. Сяляне заўсёды падтрымлівалі ўладу не толькі самаахвярнай, шэрай штодзённай працай за капейкі, але і пад час розных выбараў і рэферэндумаў сваім рашучым “Так”. І што атрымалі ў адказ? Абяцаньне з самога “верху”на 50% скараціць датацыі “добра” працуючым гаспадаркам у наступным годзе і зусім пазбавіць датацый з 2009 года.
І чамусьці ні да кога наверсе не завітала ў галаву думка, што тыя “добрыя” гаспадаркі “добрыя” толькі дзякуючы тым жа датацыям. Прыбяры датацыі - і амаль усе “добрыя” стануць “ляжачымі”. А тут яшчэ трэба ўлічваць асаблівасці нашай бухгальтэрскай справаздачнасці, дзякуючы якім і існуюць тыя “добрыя” гаспадаркі. Было іх кот наплакаў, але раптам пачулася каманда з самага “верху”; “Стратных быць не павінна.” І што дзіўна, амаль адразу ня стала. Па сёняшні дзень чыноўнікі(кіраўнікі) рэгулярна рапартуюць аб скарачэнні колькасці стратных гаспадарак. Добра, што ім хоць хапае розуму не казаць, што іх не засталося зусім. А скарачаць можна бясконца. Вяскоўцы ж да перспектывы пазбавіцца датацый аднесліся вельмі спакойна, калі не сказаць абыякова. Маўляў, хай у начальства галава баліць, а нам што тыя датацыі... Вось каб віна пазбавілі ці курыва… На самой справе перспектывы нашага аграрнага сэктара становяцца яшчэ больш няўпэўненымі. Зразумела, што словы Лукашэнкі пра скарачэньне датацый пры сёняшнім моцным зьнешнім эканамічным уціску не пустыя пагрозы наменклятурным латыфундыстам, як раней, а пробныя шары па падрыхтоўцы глебы для будучых непапулярных мер. І калі пазбаўленьне льготаў, ці рэгулярнае ператрахіваньне бізнэса амаль не закранула пакуль нашага паважанага абывацеля, дык адмена датацыяў вельмі хутка і балюча ўдарыцььпа нашаму аграрнаму рэгіёну і, адпаведна, па нам. Што рабіць? Адказу простага няма, бо дзесяцігоддзі п’янства, абыякавасці, адсутнасці стымулаў шмат у чым сваю справу зрабілі. Лепшыя, амбіцыезныя, здольныя дюдзі даўно пакідаюць і нашу краіны і нашыя рэгіёны. Таму сёньня дай хоць суперрынкавыя законы і вялікія капіталы - цяжка будзе знайсці людзей здольных зьмяніць існубчы заганны лад. Але без гэтых умоваў перспектываў як для эканомікі ў цэлым, так  і для нашага прыватнага жыцця, паважаны абывацель, чакаць не выпадае. Таму магу параіць два шляхі, якія дапамогуць пазьбегнуць надыходзячага крызісу;
Першы: вучыцеся, вучыце замежныя мовыі самі і дзеці каб мець мажлівасць рэалізавацца за межамі нашага камуністычнага заказьніка. Цяжкі, але рэальны.
Другі: далучайцеся, і разам мы вернем нашу краіну на шлах справядлівасці і прагрэсу.
Андрэй ЮРКОЎ,
Т. 623 61 08

 

Надвор’е ў Горках
Інфармацыя сайта pogoda.by

Надвор’е ў Мсціславе
Інфармацыя сайта pogoda.by


Сервіс прадстаўлены НАВІНЫ TUT.BY © 2008

Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Жодзiна, Масты, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Свiслач

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY