Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Андрэй Юркоў arrow Наперадзе – новыя бітвы
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English | Мультымедыя

Галоўнае на сайце
Папулярнае на сайце

на форумах

Апытанні
Ці ёсць Вам розніцца хто стаў прэзідэнтам ЗША?

Рух «За Свабоду»

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы

Наперадзе – новыя бітвы
25.10.2007 г.
Сродкі немалыя. Але што рэальна яны могуць змяніць у жыцці простага селяніна? Практычна нічога, бо ў масе сваёй гэтыя грошы ідуць не на развіццё, а на падтрыманне ў сённяшнім паўжывым стане нашых калгасаў. Адразу з агучанымі лічбамі было згадана, што у наступным годзе будуць зменены падыходы па размеркаванні сродкаў. У прыватнасці, будуць адменены надбаўкі на некаторыя віды прадукцыі, уведзеныя пэўныя абмежаванні на імпарт сельгастэхнікі. Гэтымі заявамі ўрад быццам бы кажа вяскоўцам: “Рыхтуйцеся. Далей будзе яшчэ цяжэй”.

Гэта з аднаго боку. А з іншага – прызнае крах сваёй палітыкі імпартазамяшчэння, якую сам так упарта праводзіць у апошнія дзесяць год. Мільярды даляраў былі кінутыя ў нашу прамысловасць з надзеяй, што калі-небудзь айчынны КСК ці К3Р абгоняць “Джон Дзіра” ці “Клааса”. Сродкі праелі, справаздачы напісалі. Але як толькі замежныя банкі пачалі крэдытаваць закуп заходняй тэхнікі нашымі калгасамі, усе кінуліся навыперадкі па яе. Эканамічнай выгады амаль ніхто не лічыў, але зразумець любога старшыню калгасу можна. Не маючы патрэбнай колькасці цвярозых працаўнікоў, якіх у сваю чаргу ёсць магчымасць матываваць толькі з дапамагай “такой-сякой мацеры”, любы кіраўнік, набываючы заходні трактар ці камбайн (а вытворчасць працы ў іх у 2-5 разоў болей за нашы аналагі), радуецца як дзіця, бо здымае шмат тактычных пытанняў, пастаўленых начальствам (барацьба з ураджаем, рост ВУП т.д).

У той жа час стратэгічныя пытанні (канкурэнтаздольнасць, рост заробку) як былі дзесьці за даляглядам, так засталіся. Таму лагічна, што ўрад абмяжоўвае імпарт сельгастэхнікі. Карысці эканоміцы ад гэтага вялікай няма (бо структурна нічога не змяняецца), а праблемы старшыняў калгаса (іх спакойны сон) не ёсць вялікай каштоўнасцю для высокага начальства. Тыя ж планы па адмене надбавак сведчаць пра усё большую канцэнтрацыі эканамічнай улады на месцах у руках вертыкалі. Бо зараз вялікія бюджэтныя сродкі на месцах размяркоўвае вертыкаль, якая дзейнічае як той пажарнік. Справы ў калгасах валяцца на ўсіх франтах, раённае начальства, канцэнтруючы вялікія сродкі ў сваіх руках, латае розныя дзіркі. Таму ў новым годзе асноўная частка бюджэтных сродкаў (урад гэта загадзя прадбачыць) пойдзе не на тэхналагічнае абнаўленне, а на падмацаванне калгаснай сістэме, якая валіцца ў прорву.

Таму паважаныя абывацелі, чакаць павышэння эфектыўнасці ў нашай сельскай гаспадарцы налета можна толькі на паперы. Рэальна як быў просты селянін парабкам, так і застанецца. Бо для рэальнага пад’ёму вёсак патрэбны іншыя падыходы. Возьмеш прыклад суседняй Польшчы. Пасля ўваходу ў Еўразвяз краіна атрымала доступ да вялікіх сродкаў з ягонага бюджэту, накіраваных на выроўніванне рэгіёнаў. Па гэтай лініі польская сельская гаспадарка з 2007 па 2013 год атрымае болей за 60 млрд. еўра субсідыяў. Але гэтыя сродкі будуць ісці не на падтрымку старой сістэмы (насенне, салярку, угнаенні і г.д.), а на карэннае пераўзбраенне і мадэрнізацыю сельскай эканомікі. Гаспадаркі самі пішуць і падаюць праекты ў еўрапейскія структуры, дзе на конкурснай аснове вырашаецца, хто будзе падтрыманы. Таму і сродкі трапляюць лепшым, дбайным гаспадаркам, а не як у нас, усім па троху.

Толькі ад нас, паважаныя абывацелі, залежыць ці паспрабуем і мы ўзяцца за розум скарыстацца лепшым еўрапейскім досведам.

 

Надвор’е ў Горках
Інфармацыя сайта pogoda.by

Надвор’е ў Мсціславе
Інфармацыя сайта pogoda.by


Сервіс прадстаўлены НАВІНЫ TUT.BY © 2008

Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Жодзiна, Масты, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Свiслач

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY