|
“Я б заступіўся за льготнікаў” |
|
21.12.2007 г. |
З жахам назіраў за тым, як галасавалі дэпутаты за адмену льгот, - распавядае Андрэй Юркоў, які сам балатаваўся ў парламент у 2004 годзе. – У людзей забралі апошняе добрае, што засталося ад СССР. Калі б тры гады назад мне ўдалося прайсці ў “палату прадстаўнікоў”, я б заступіўся за льготнікаў.
Вы думаеце, адзін у поле не воін? Не пагаджуся. Я б не толькі спрабаваў пераканаць дэпутатаў у “авальнай залі”, я б падключыў выбарцаў. Мы зладзілі б шырокі збор подпісаў, правялі б сацыяльныя пікеты, арганізавалі б інфармацыйныя кампаніі ў газетах і на тэлебачанні. Гэта б прымусіла ўрад даць задні ход.
Толькі паслухмянае выкананне дэпутатамі волі чыноўнікаў і бюракратаў дазволіла зрабіць нашых пенсіянераў, інвалідаў і студэнтаў яшчэ больш беднымі. |