Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Андрэй Юркоў arrow Пачатак года “Здароўя”
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Галоўнае
Апытанні
Дзе Вы будзеце на свой адпачынак?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Пачатак года “Здароўя”
28.04.2008 г.
З тэлевізараў і радыё чую бадзёрыя рапарты міністраў: рост ВУПа ў першым квартале склаў 10%, інвестыцыі 20% і г.д. Яно, канешне, радуе, што хоць недзе, што хоць нешта ў некага расце, акрамя дзюрак у кішэнях. Але, нягледзячы на цёплую зіму, ацяпленне даўно адключылі і ў кватэрах халадзіна. Напэўна эканомяць газ і мазут, каб ВУП рос і далей. А тут захварэлі дзеці, дык каб толькі мае, яшчэ б нічога. А то па паўкласа (ці паўшколкі?).

Гартаваць (закаліваць) нас, паважаныя землякі, можа і трэба. Але лепей, пэўна, у індывідуальным, а не масавым парадку. А калі і адключаць цяпло, дык паўсюдна. А каб паўсюдна адключылі, глядзіш, прыстасаваліся б, і ўсё ў парадку. І, галоўнае, ВУП рос бы як на дражджах.

Смех смехам, але надоечы наведаў знаёмых у Кіеве. А там, нягледзячы на дарагі газ, 500 км на поўдзень і “дэмакратычную нестабільнасць”, ніхто ацяпленне не адключаў. На маё пытанне: чаму? Знаёмыя кіяне адказалі, што кіраўнік, які б прыняў такое рашэнне (мэр, прэм’ер, прэзідэнт), у іх доўга б не пратрымаўся. Ва ўсялякім разе не далей за чарговыя выбары. У нашай “стабільнасці” падобнае цягнецца з году ў год і ажно па два разы: увосень, пакуль не замерзнем, не ўключаць, а ўвясну, яшчэ не сагрэемся, а ўжо адрубяць.

Сітуацыі, канешне, здараюцца розныя. Прыкладам, тыя ж прыбалты ў сярэдзіне 90-ых часцяком сядзелі ў халодных хатах, бо грошаў на аплату не хапала, але вырвацца з абдымкаў савецкай імперыі вельмі прагнулі. Разабрацца, што кіруе нашымі ўладамі пры прыняцці падобных рашэнняў даволі складана. Бо Незалежнасць наша ім не вельмі і патрэбна: прачынаемся мы і засыпаем пад клятвы пра братэрства і рознымі “інтэграцыйнымі” ініцыятывамі. Цэны на імпартаваны газ і нафту маем самыя нізкія ў Еўропе, а ў дамах усё адно – халадзіна.

Добра б, каб гэта была звычайная савецкая звычка начальства з пагардай ставіцца да свайго народа. Маўляў, хоць цвікі рабі з нашых людзей. Але, паважаныя землякі, аналізуючы рэальны стан эканомікі прыходжу да высновы, што ўсё значна складаней. Рэальна за бравымі справаздачамі ўрада стаяць нарастаючыя, як снежны ком, вонкавыя даўгі, усё большая залежнасць ад Расіі і катастрафічны недахоп валюты і няўпэўненасць у заўтрашнім дні. Усё гэта прымушае кіраўніцтва дзейнічаць нервова, безсістэмна. Быццам пажарная каманда тушыць то тут, то там эканамічныя праблемы.

Нам ад гэтага не лягчэй.

Кажуць, што кожная хвароба перанесеная чалавекам (асабліва ў дзяцінстве), адбірае пэўны кавалак жыцця. Значыць, сёлетні год “Здароўя” ўжо пачаўся для нас вельмі сумна. Таму, паважаныя землякі, загартоўвайцеся, усяляк мацуйце сваё здароўе. Нам не выпадае чакаць, што стаўленне ўладаў да народа зменіцца само па сабе. Холад у хатах яшчэ доўга можа заставацца нашым няпрошаным госцем, які, як вядома, “горшы за татарына”. І толькі ад нас залежыць колькі мы будзем яго трываць.

Андрэй Юркоў

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY