Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Андрэй Юркоў arrow Горацкі маслазавод і досвед Украіны
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Галоўнае
Апытанні
Дзе Вы будзеце на свой адпачынак?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Горацкі маслазавод і досвед Украіны
12.05.2008 г.
Нядаўна давялося пачуць абураную рэакцыю старшыні райвыканкаму наконт майго бачання прыватызацыі Горацкага МСЗ. Маўляў, добра што знайшоўся інвестар. І добра было б, каб наша кожнае прадпрыемства атрымала свайго інвестара. Словы бясспрэчныя. Але шляхі дасягнення падвышэння эканамічнай эфектыўнасці выклікаюць у мяне шмат пытанняў. Піша Андрэй Юркоў

Пра ўсё па парадку. Калі ўласнік (а ў нас гэта ўладная вертыкаль) пачынае продаж маёмасці, ці ў нашым выпадку – прыватызацыю дзяржмаёмасці, ён імкнецца атрымаць максімальную выгаду. У нашым выпадку дзяржава перадае (ці прадае) прыватніку адно з буйнейшых прадпрыемстваў раёна, якое стваралася і доўгія гады функцыяніравала дзякуючы працы тысяч і тысяч нашых землякоў. Таму мне, як чалавеку які сам, а тым больш мае бацькі, доўгія гады працаваў на МСЗ (ці прама, ці ўскосна), цікава, якую выгаду ад прыватызацыі атрымаем мы, жыхары Горацкага рэгіёна.

Калі наша дзяржава прадавала “Белтрансгаз” ці Velcom ці яшчэ што, дык мы хоць чулі: бюджэт атрымаў столькі і столькі. Напрамую гэта не радуе, бо просты чалавек у нас не мае ніякага дачынення да фармавання бюджэту. І на жаль, наш дабрабыт ад таго, колькі грошаў у бюджэце, залежыць слаба, але ўсё ж з’яўляецца надзея, што і табе што-небудзь ад тых мільярдаў перападзе. Канешне, было б лепей, каб грошы ад прыватызацыі пусціць на выплату “згарэлых” савецкіх укладаў. Альбо на падвышэнне пенсій. Альбо на даплаты на дзяцей. Каб былі яны не такія капеечныя, як зараз. А гэткія, як у нармальных краінах, дзе маці ведаюць, што нарадзіўшы дзіцятка, не трэба будзе пабірацца і жыць у жабрацтве.

Варыянтаў шмат, але галоўнае ў іх – канкрэтыка. Бо калі грошы ідуць у бюджэт, вельмі цяжка спрагназаваць, куды іх закапае наша армія чыноўнікаў. Можа ў “Дажынкі”, можа ў аграгарадкі ці яшчэ Бог ведае куды, дзе іх ніхто не знойдзе.

У нашым жа варыянце (Горацкі МСЗ) пакуль не чутна, каб нават бюджэт раёна штосьці атрымаў ад новых інвестараў. Магчыма, што-небудзь і прадугледжана прыватызацыйнай дамовай, але да шырокіх колаў грамадскасці такая інфармацыя не даходзіла, і было б вельмі добра, каб улады агучылі яе. Што тычыцца самой працэдуры пошуку інвестара, дык таксама – адны пытанні. Дзе былі тыя інвестары хаця б 3-4 гады таму, калі цэны на малочную прадукцыю былі капеечныя? Чаму прыватызацыя адбылася, толькі калі цэны падняліся, і завод першы раз за апошнія гады ў 2007 прынёс добры прыбытак? Чаму прыватызавалі завод, а не які-небудзь ляжачы калгас? Чаму пытанне аб прыватызацыі шырока не асвятлялася ў дзяржаўнай прэсе, не праводзілася рэклама і конкурс паміж інвестараў?

На мой погляд (які грунтуецца на досведзе прыватызацыі ва Украіне, Польшчы, Чэхіі, Расіі) галоўнай мэтай раздзяржаўлення з’яўляецца не толькі пошук новага, эфектыўнага ўласніка, але і пошук падыходаў да дасягнення сацыяльнай справядлівасці і згоды ў грамадстве.

Нашым простым грамадзянам дзяржава не дала нічога з фамільнага срэбра Беларусі (НПЗ, БелАЗу, МАЗу і г.д), якое стваралася працай пакаленняў.

У той жа Чэхіі, напрыклад, пад час прыватызацыі ў пачатку 90-х людзі атрымалі па 2-3 тысячы даляраў. Палякаў таксама не абдзялілі. Ва Украіне зараз урад адбірае “прыхватызаванае”, і пасля продажу з аўкцыёнаў грошы ідуць на выплаты савецкіх даўгоў простым грамадзянам.

Не зразумела, навошта сёння такая спешка з прыватызацыяй МСЗ. Нават калі нашыя ўлады і кіраваліся ў гэтай справе добрымі намерамі, дык атрымалася, як заўжды. Бо калі ўлада зменіцца (а рана ці позна гэта адбудзецца, вечнага няма нікога), тысячы простых людзей атрымаюць магчымасць падаваць зыскі да новага ўласніка. І што, зноў давядзецца, як ва Ўкраіне, праводзіць “рэпрыватызацыю”?

Куды лагічней, на мой погляд, было б правесці адкрыты інвестыцыйны конкурс. Бо сама назва ААТ (адкрытае акцыянернае таварыства) Горацкі МСЗ сведчыць пра публічнасць (адкрытасць) усёй інфармацыі пра справы прадпрыемства. Пасадзіць за стол перамоваў з патэнцыйнымі інвестарамі не толькі “вертыкальшчыкаў”, але і кіраўнікоу гаспадарак. Пакет акцый МСЗ падзяліць пароўну паміж новым інвестарам і гаспадаркамі (як “Белтрансгаз”). Каб не толькі на словах, а і юрыдычна калгасныя фермы сталі цэхамі па вытворчасці малака для завода, і пытанні размеркавання прыбытку сапраўды вырашаліся добрай воляй бакоў, а не дыктатам мацнейшага і нахабнейшага. Інвестара дапусціць да прыватызацыі толькі пры ўмове інвеставання не толькі ў завод, а і ў развіццё гаспадарак, сацыяльнай інфраструктуры горада і раёна.

Мары, мары…

Можа калі так і будзе, але не само па сабе. Толькі дзякуючы нашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі, паважаныя землякі, мы можам наблізіць здзяйсненне гэтых мараў, а фактычна, проста пачаць жыць цывілізавана. І толькі адстойванне нашай прынцыповай грамадзянскай пазіцыі сёння можа гарантаваць нам і нашым дзецям заможнае, справядлівае заўтра.

Андрэй Юркоу. Т. 623 61 08

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY