Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Народныя навіны arrow Гайдаўскі летнік
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Галоўнае
Апытанні
Каго з кандыдатаў у дэпутаты падтрымаюць выбарцы 28 верасня?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Гайдаўскі летнік
23.07.2008 г.
Яшчэ пяць гадоў назад я пабыла ў скаўцкім летніку, а сёлета ў гайдаўскім. Можна зрабіць выснову, што гэтыя арганізацыі вельмі падобныя, але ў той сама час зусім розныя. За восем дзён, праведзеных з гайдамі і скаўтамі, я, сапраўды, стала больш дарослым чалавекам. Цяпер я лягчэй самастойна знаходжу адказы на турбуючыя мяне пытанні, лепей адчуваю і паводжу сябе ў нетрадыцыйных умовах. Таму мне б вельмі хацелася, каб такія летнікі праводзіліся як мага часцей, і каб з кожным годам гайдаў станавілася ўсё болей. Аднак пра ўсё па парадку.

Адным з апошніх праектаў Асацыяцыі беларускіх гайдаў быў намётавы летнік, які праводзіўся ў адным з самых жывапісных куткоў нашай Радзімы – на Вілейскім вадасховішчы. Летнік праходзіў ў дзве змены, і мне давялося пабыць у першай. Яна праходзіла з 12 да 20 чэрвеня, другая – з 21 да 29.

Жылі мы на базе адпачынку «Надзея». Наш намётавы гарадок знаходзіўся каля самой вады, а вось харчавацца мы хадзілі за 1.5 км у «Надзею», дзе таксама можна было памыцца і набыць патрэбныя нам рэчы.

Першай справай нас падзялілі на атрады, а ў атрадах на дзве групы (патрулі). У кожным атрадзе быў адзін дарослы лідэр, а затым у патрулях былі прызначаныя памочнікі лідэраў. На працягу ўсіх дзён атрады і патрулі праходзілі праз розныя выпрабаванні, затым пераможцаў узнагароджвалі салодкімі прэзентамі.

У гайдаў ёсць 10 законаў, якім яны заўсёды павінны падпарадкоўвацца. Таму кожны наш дзень быў прасвечаны аднаму з законаў. Напрыклад – «Гайд сяброўка ўсім людзям і сястра ўсім гайдам». Значыць, увесь план дня будаваўся на гэтым законе. Былі адпаведныя гульні, розныя мерапрыемствы.

Адзінае з чым не пашанцавала падчас летніка – гэта з надвор’ем. Купаліся мы толькі два дні, а астатні час то ішоў дождж, то было холадна, але настрой усё адно ва ўсіх быў вясёлы, добры і святочны. Да таго ж гэтымі днямі спаўнялася 15 гадоў Асацыяцыі беларускіх гайдаў. У гонар гэтага за дзень да нашага ад’езду нам арганізавалі салодкі стол, за якім кожны зычыў Асацыяцыі беларускіх гайдаў усяго самага найлепшага.

Па ад’ездзе мы пабачыліся з другой зменай і пажадалі ёй самага цёплага і сонечнага надвор’я.

Даведка

Асацыяцыя беларускіх гайдаў была створана ў 1993 годзе. 5 чэрвеня 2008 года арганізацыі споўнілася 15 гадоў.

У 1991 годзе WAGGGS (WAGGGS – найбуйнейшая ў свеце непалітычная і нерэлігійная арганізацыя для дзяўчынак і жанчын) прыняла рашэнне пра развіццё гайдаўскага руху ў краінах былога Савецкага Саюзу. Мноства замежных гайдаў прымала ў сябе дзяцей з Беларусі. Ініцыятарам па развіцці гэтага руху на тэрыторыі нашай краіны была арганізацыя з Кіпра, якая адказвала за гэты кірунак у межах WAGGGS. Дарэчы, колькасць сяброў WAGGGS – болей за 11 мільёнаў дзеўчынаў у 148 краінах. Развіваць гайдынг у Беларусі дапамагала Англія і іншыя краіны. У студзені 1993 года быў праведзены першы трэнінг для лідэраў, які арганізавалі трэнеры з Кіпра, і праз кароткі час гайдаўскія атрады сталі арганізоўвацца ў розных рэгіёнах Беларусі. І ўжо бліжэй да 2008 года колькасць беларускіх гайдаў складала 1430 чалавек.

Мэта гайдынгу – садзейнічаць духоўнаму развіццю, умацаванню характару, сацыяльнай адаптацыі дзяўчынак у зменлівым наваколлі. Усё гэта рэалізуецца праз ажыццяўленне сацыяльных праектаў, удзел у якіх дае магчымасць дзеўчынам выпрабаваць сябе, навучыцца працаваць у групе, стаць адказным за прыманне рашэнняў і іншае.

Дар'я Юркова

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY