Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Пад Горкамі пабудуюць АЭС arrow Журналістаў затрымалі – здымалі пра АЭС
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English | Мультымедыя

Галоўнае на сайце
Папулярнае на сайце

на форумах

Апытанні
Ці ёсць Вам розніцца хто стаў прэзідэнтам ЗША?

Рух «За Свабоду»

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы

Журналістаў затрымалі – здымалі пра АЭС
05.03.2008 г.
БелаПАНУ Магілеве на Дзень міліцыі былі затрыманыя супрацоўнікі інфармацыйнай кампаніі БелАПАН, якія праводзілі відэаз’ёмкі на плошчы перад будынкам аблвыканкаму. Да гэтага здымачная група цягам трох дзён працавала на Магілеўшчыне, здымаючы сюжэт на тэму магчымага будаўніцтва Беларускай АЭС.

Журналісты Васіль Сямашка і Ларыса Кабернік наведалі Кукшынаўскую ды Краснапалянскую пляцоўкі, пагутарылі з мясцовымі жыхарамі. Шмат часу белапанаўцы правялі ў Горках, дзе сустаркаліся з жыхарамі горада, прадстаўнікамі ўлады, актывістамі Горацкай антыядзернай групы. Ім нават давялося зняць працэс збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС, які зараз праходзіць у нашым горадзе. Апошняе інтэрв’ю сталічныя журналісты ўзялі ў старшыні Аўсянкаўскага сельсваету, пасля чаго рушылі ў Магілёў, дзе збіраліся зрабіць заключную частку свайго рэпартажу.

Затрыманне прадстаўнікоў СМІ адбылося якраз чацвёртага сакавіка, на дзень міліцэйскага свята. Як стала вядома далей, супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілёва, якія затрымалі журналістаў, паводзілі сябе неадэкватна. Яны не толькі не здолелі распазнаць службовыя журналісцкія пасведчанні, але не пазналі нават прад’яўленыя ім беларускія пашпарты. Цягам некалькі гадзін прадстаўнікам прэсы прад’яўлялі беспадстаўныя і цалкам не звязаныя паміж сабой абвінавачванні то ва ўжыванні алкаголю за стырном, то ў незаконнай перавозцы спірту…

Аднаму з журналістаў давялося нават настаяць на правядзеньні аналіза крыві, каб даказаць бязглуздасць абвінавачванняў.

Пасля гэтага міліцыянты працягвалі “гуляць у Штырліца”, адабраўшы ў затрыманых частку знятага відэаматарыялу для нейкай “экспертызы”.

Справа завяршылася ў пракуратуры, куды журналісты звярнуліся па абарону.

Эдуард Брокараў

 

Надвор’е ў Горках
Інфармацыя сайта pogoda.by

Надвор’е ў Мсціславе
Інфармацыя сайта pogoda.by


Сервіс прадстаўлены НАВІНЫ TUT.BY © 2008

Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Жодзiна, Масты, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Свiслач

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY