Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Пад Горкамі пабудуюць АЭС arrow Хатняя энэргія бяз атаму і нафты
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Галоўнае
Апытанні
Каго з кандыдатаў у дэпутаты падтрымаюць выбарцы 28 верасня?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Хатняя энэргія бяз атаму і нафты
11.07.2008 г.
Брытанскім домаўладальнікам прапануецца ўсталёўваць на будынках сонечныя батарэі і паветраныя турбіны. Дзяржава выдаткоўвае на гэта грошы.

Так праводзіцца амбітная экалягічная стратэгія, мэта якой — абараніць каралеўства ад паліўнай залежнасьці.

Стратэгія была прэзэнтавана на гэтым тыдні. Яе бюджэт — каля 100 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (прыблізна 200 млрд даляраў). Гэтыя грошы ўкладаюцца ў выгадную прапанову — будынкі будуць не спажываць электрычнасьць, а генэраваць яе самі. Лішкі электраэнэргіі можна будзе прадаваць дзяржаве па коштах з надбаўкамі. Дагэтуль іх можна было прадаваць толькі па рыначных коштах.

У сельскай мясцовасьці вялікая плошча зямлі будзе засаджаная лясамі, драўніна якіх будзе спальвацца ў сетцы малых электрастанцыяў.

Згодна з дакумэнтам, на 90% будзе павышанае карыстаньне геатэрмальнымі станцыямі, якія выпрацоўваюць і электрычнасьць, і ацяпленьне, не даючы шкодных выкідаў.

Міністры бачаць рост колькасьці сонечных батарэяў з 90 тысячаў сёньняшніх да 7 мільёнаў у 2020 г.

Чакаецца, што новая паліўная стратэгія створыць каля 160 тысяч працоўных месцаў.

Калі домаўладальнікі не ўсталююць альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі і не падымуць цеплаізаляцыю будынкаў на патрэбны ўзровень, стратэгія можа пацярпець паразу. Каб пазьбегнуць гэтага, дзяржава будзе выдаваць гранты на усталяваньне сонечных панэляў, а таксама заахвочваць ва ўстаноўцы ветракоў.

Джон Соўэн, выканаўчы дырэктар «Грынпісу», кажа:

«Калі гэты плян стане рэальнасьцю, Брытанія будзе лепшай краінай, квітнеючай і бясьпечнай. Мы створым працоўныя месцы, зьменьшым залежнасьць ад замежнай нафты і газ, а далейшай перспектыве рахункі за энэргію проста зьнікнуць».

Яраслаў Сьцешык, Наша Ніва

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY