Узгорак
Горки БГСХА Дрибин Мстиславль Пустынки Добрая Ленино Паршино Рясно Горкі БДСГА Дрыбін Мсціслаў Пустынкі Ходасы Паршына Расна Horki Gorki Drybin
Надвор'е ў Беларусі

першаябібліятэкавідэаinternet-рэгіёнуфоруммапапра horki.infoкантактыenglish
Пашпарт рэгіёну Фотаблог Узгорак
"Расія будзе будаваць АЭС у Беларусі 25 гадоў"
12.06.2009 г.

І так і не дабудуе, бо зацягванне будоўлі будзе ў яе інтарэсе. Мяркуе Ганс-Георг Вік, нямецкі дыпламат, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі. У Іране яны будуюць АЭС ад 1984 году.

Ганс‑Георг Вік, нямецкі дыпламат, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі:

«У 1974 годзе «Siemens» выйграў тэндэр на пабудову АЭС у Іране — я акурат тады быў паслом Нямеччыны ў гэтай краіне — яны пачалі будоўлю і за чатыры гады станцыю амаль збудавалі. Пасля Ісламскай рэвалюцы Хамейні нямецкую кампанію выгнаў. А ў 1984 годзе зноў запрасіў назад. Немцы абдумалі — і адмовіліся.

Тады Хамейні запрасіў будаваць Савецкі Саюз. СССР пагадзіўся. І дагэтуль будуе. І канца той будоўлі не відна. Таму што гэта ў іхным інтарэсе — расцягнуць гэтую будоўлю да бясконцасці. Тое самае будзе, калі Расія пачне будаваць АЭС у Беларусі».

Такое меркаванне Г‑Г.Вік выказаў у часе дыскусіі «Прыкметы пераменаў у Беларусі: ацэнка апошніх падзеяў у Беларусі і вакол яе», што адбылося 10 чэрвеня пад эгідай Нямецкага Фонду Маршала ў Берліне.

На дыскусіі прысутнічалі два дыпламаты з беларускага пасольства ў Нямеччыне, але яны не бралі слова.

Барыс Тумар, Берлін, Наша Ніва

 

Апошняе ў фотаблогу

Відэа
Vinsent: Восеньскі вальс
 
Галоўнае на сайце

Cюжэты:

Інтэрв'ю   Меркаванні  Эканоміка   Народныя навіны   Андрэй Юркоў   Акадэмія   Падзеі   Анонсы   Рэгіянальнае развіццё   Сайт   Спынім карупцыю   Акцыі   АЭС

Навіны TUT.BY



Апытанні
Што Вы думаеце пра мясцовыя выбары?

далучайся да нас: Горки вконтакте Відэа з Горак Горкі на twitter

© 2010 horki.info Інфармацыйны сайт пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Светлагорск, Смалявічы, Свiслач
Рух «За Свабоду»  НАША НІВА  Нашыя дзеткі  Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ.org Будзьма разам! Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!