|
02.07.2009 г. |
Ліст актывістаў антыядзернай кампаніі ў Горках кіраўніку краіны з патрабаваннем спыніць будаўніцтва атамнай станцыі перанакіравалі ў Горацкі райвыканкам.
− Мы напісалі калектыўны ліст Аляксандру Лукашэнка з патрабаваннем неадкладна спыніць усе працы, якія тычаць будаўніцтва атамнай станцыі. У лісце акцэнтавана ўвага на 18 артыкуле Канстытуцыі, паводле якога Белярусь з’яўляецца безядзернай зонай. Мы прыклалі да ліста тры з паловай тысячы подпісаў. Калі стала вядома, што наш зварот перанакіраваны для вырашэння пытання ў Горацкі райвыканкам, гэта выклікала здзіўленне, − распавядае прыхільнік Руху “За Свабоду”, актывіст антыядзернай кампаніі Пётр Маланачкін.
Актывісты лічаць, што іх зварот папросту адфутболілі, бо накіравалі на той узровень улады, які не дазваляе прымаць рашэнне па такому глабальнаму пытанню. Мясцовыя чыноўнікі здольныя даць на ліст актывістаў толькі адпіску. Пётр Маланачкін накіраваў паўторны ліст у адміністрацыю з просьбай даць адказ па сутнасці.
milinkevich.org |
Дадаць каментарый