|
Горацкія актывісты прапануюць уладам працаваць сумесна |
|
02.08.2007 г. |
|
Зварот да ўладаў – магчымасьць данесьці тое бачаньне стратэгіі разьвіцьця Горацкага раёну, што было выпрацавана падчас грамадзкіх дыскусій і ўвасобілася ў кнізе “Стратэгія развіцьця рэгіёну”. На думку актывістаў, прыняцьце такой стратэгіі дазволіла б больш дынамічна разьвівацца перш за ўсе мясцовай эканоміцы, што для "бюджэтнага" раёну вельмі важна. Як лічыць Андрэй Юркоў, лідэр мясцовай Кааліцыі дэмакратычных сілаў і прафэсійны эканаміст, у сувязі з тым, што прамысловасьць раёна паступова прыходзіць у заняпад, існуе вялікая патрэба ў прыцягненьні вонкавых інвэстыцыяў. Але сур'ёзныя інвэстары прыдуць толькі тады, калі ўбачаць ня толькі сеньняшнюю сытуацыю, але й пэрспэктыву. Старшыня райвыканкаму пагадзіўся з тым, што распрацоўка й прыняцьцё такой стратэгіі былі б карыснымі для раёна і паабяцаў разгледзець прапанову актывістаў аб супрацоўніцтве. Эдуард Брокараў |
Дадаць каментарый