|
08.06.2009 г. |
БДСГА цяпер знаходзіцца ў некалькіх кліках ад сваіх будучых абітурыентаў. Зараз больш актуальнай і поўнай інфармацыі пра старэйшую ВНУ краіны можна чытаць у Інтэрнэце. Абноўлены сайт Горацкай акадэміі не толькі змяніў дызайн, але і стаў больш функцыянальным ды простым у карыстанні.
У новых раздзелах парталу знаходзіцца ўся неабходная інфармацыя па цэнтралізаваным тэставанні, правілах паступлення на вочную і завочную формы адукацыі, па навучанні ў магістратуры і аспірантуры, пра падрыхтоўчыя курсы, магчымасць атрымаць другую вышэйшую адукацыю, звесткі пра ўсе факультэты, кантактныя тэлефоны.
Распрацоўшчыкам Інтэрнэт-твару Горацкай вышэйшай навучальнай установы стаў студэнт факультэту бухгалтарскага ўліку Уладзімір Вабішчэвіч. |
Дадаць каментарый