|
Да канца году ўсе захочуць паставіць сабе лічыльнікі |
|
08.02.2008 г. |
Да канца гэтага года ў Беларусі ўсе кватэры будуць абсталяваны індывідуальнымі прыборамі ўліку расходу вады. Пра гэта 6 лютага заявіў першы намеснік міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў.
На сённяшні дзень такімі прыборамі аснашчана амаль 70% жылога фонду — гэта каля 1 мільёна 700 тысяч кватэр. Паводле слоў намесніка міністра, жыхары самі будуць зацікаўлены ўсталяваць у кватэры індывідуальны лічыльнік.
Паводле АТН & Нашай Нівы |
Дадаць каментарый