Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Акадэмія arrow Асмалоўская адказала выбарцам
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Галоўнае
Апытанні
Дзе Вы будзеце на свой адпачынак?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Асмалоўская адказала выбарцам
01.03.2008 г.
Абноўлена
АсмалоўскаяУ суботу прайшла сустрэча з дэпутатам парламенту ад Горак. Тацяна Асмалоўская прыняла подпісы супраць будаўніцтва АЭС і прызналася некалькім сотням Горацкіх жыхароў, што галасавала за ліквідацыю льгот.

У залу Раённага цэнтру культуры прыйшло нечакана шмат людзей. Гэта звязана з тым, што сустрэча адбылася па ініцыятыве саміх грамадзянаў. Ім давялося сабраць болей за 400 подпісаў, каб нарэшце выклікаць дэпутатку са сталіцы ў родны горад і задаць ёй пытанні.

Асноўнае, што турбавала людзей былі льготы, камунальная гаспадарка і вяртанне ўкладаў (на апошняе відавочна паўплывала праца “памаранчавага” Кабінету міністраў ва Украіне).

Грамадзяне скардзіліся на залітыя вадою падвалы, дзіравыя дахі, вечныя праблемы з каналізацыяй, ацяпленнем і панельнымі дамамі. Былыя работнікі вядомага на ўвесь рэгіён “Белросу” (гэтая фірма валодае рэстаранным комплексам “Парнас” у цэнтры Горак) патрабавалі паспрыяць таму, каб ім нарэшце выплацілі заробкі, якія абяцаюць вярнуць ужо болей за год.

Сацыяльны ўдар на сябе цалкам узяло кіраўніцтва Горацкага раёну, камунальных службаў і галоўных прадпрыемстваў ды ўстановаў. Першыя асобы гораду з’явіліся на сустрэчу з грамадзянамі, каб таксама выказацца па існых праблемах. Пакуль чыноўнікі адказвалі на пытанні, з зала прагучала рэпліка, што ўсе названыя праблемы існуюць дзесяцігоддзямі, а ўлады ўсё яшчэ іх не вырашылі.

Калі паўстала пытанне пра нашумелую адмену ільготаў давялося адказваць самой спадарыні Асмалоўскай. Яна заявіла, што галасавала за тое, каб у студэнтаў, пенсіянераў, інвалідаў і чарнобыльцаў забралі льготы. На погляд “прадстаўніцы народу” яна мела права галасаваць без абмеркавання гэтай праблемы з жыхарамі Горак. Маўляў, яны ўжо выбралі яе ў 2004 годзе, а значыць, даверылі вырашаць такія пытанні без дадатковых кансультацыяў.

Нечакана ўзнікла пытанне пра кампенсацыю грошай, якія пагарэлі ў савецкім “Ашчадным банку” ў пачатку 90-ых гадоў на рахунках грамадзянаў. Прысутныя цікавіліся, ці не збіраецца кіраўніцтва Беларусі зрабіць гэтак сама, як і Юлія Цімашэнка. У адказ мясцовыя чыноўнікі параілі звярнуцца ў суд.

Напрыканцы сустрэчы каардынатар Горацкай антыядзернай групы Пятро Маланачкін перадаў дэпутатцы болей за тысячу подпісаў грамадзянаў з заклікам не будаваць у Горацкім раёне АЭС.

“Я паважаю вашу працу. Я прымаю гэтыя подпісы, хаця і не бачу альтэрнатывы ядзернай энергетыцы”, – заявіла спадарыня Асмалоўская на развітанне.

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY