|
06.03.2008 г. |
Дабрачынны фонд “LIBERTAS SUPPORT FUND” хутка распачне праграму падтрымкі студэнтаў з нашай краіны, якія не могуць навучацца ва універсітэтах і акадэміях праз палітычную сітуацыю.
У 2007-2008 навучальным годзе праграма адчынена толькі для студэнтаў Беларусі і Зімбабве. Фонд аказвае фінансавую падтрымку студэнтам, якія жадаюць навучацца паводле бакалаўрскай і магістэрскай праграмаў у Галандыі. Навучанне ўключае даследчы і/альбо практычны курс.
Нідэрландскае Міністэрства адукацыі, культуры і навукі вылучыла на праграму адзін мільён еўра.
Падаць заяўку на наступны 2008-2009 акадэмічны год можна будзе толькі пасля таго, як Міністэрства абвесціць пра пачатак праграмы ўвесну 2008 году і апублікуе гэта на сваім сайце.
http://belngo.info |
Дадаць каментарый