|
У Ходасах цяпер два басейны |
|
09.06.2009 г. |
У вёсцы Ходасы Мсціслаўскага раёну цяпер можна плаваць і ганяць мяч з камфортам. Пад адным дахам тут адкрыліся спартзал і два басейны. На базе новага аздараўляльнага комплексу будуць праводзіцца спаборніцтвы ў гульнявых відах спорту, працаваць дзіцячыя секцыі, а басейны штодня змогуць наведваць каля 300 чалавек.
Работы па ўзвядзенні спартовага аб’екту ў Ходасах вяліся з 1998 году. Праз два гады яны былі прыпыненыя і аднавіліся толькі ў 2006 годзе.
Нагадаем, што за апошні час у рэгіёнах Магілёўшчыны пачалі працу лядовы палац у Бабруйску, фізкультурна-аздараўляльныя комплексы ў Бялынічах і Крычаве, спарткомплекс у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёну, а таксама басейн у пасёлку Трылесіна Дрыбінскага раёну. |
Дадаць каментарый