|
Праграма студэнцкага абмену |
|
13.03.2007 г. |
Міжнародная няўрадавая арганізацыя “Чалавецтва ў дзеяньні” паведаміла аб тым, што студэнты зь Беларусі могуць падаваць заяўкі на конкурсны адбор у праграму студэнцкага абмену. Тэматыка праграмы – правы чалавека і меньшасьцяў. У праграме могуць браць удзел студэнты, якія скончылі ня меней 2-х курсаў і лёгка прыстасоўваюцца да новых умоваў.
Першы этап праграмы адбудзецца зь 1 па 5 чэрвеня ў Бэрліне. На працягу першых двух тыдняў для ўдзельнікаў праграмы будуць наладжаныя лекцыі грамадзкіх дзеячоў, палітыкаў, акадэмічных экспэртаў. Наступныя 2 тыдні ўдзельнікі будуць займацца ў малых групах. Заключны 7-дзённы этап будзе праведзены ў ЗША – для часткі ўдзельнікаў увосень у Нью-Ёрку, для часткі – узімку ў Вашынгтоне. Арганізатары праграмы забясьпечваюць яе ўдзельнікам кошт праезду і пражываньня.
“Чалавецтва ў дзеяньні” (Humanity in Action, HiA) прапануе студэнтам наведаць www.humanityinaction.org і азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй. Тэрміны падачы заявак, якія пазначаныя там, ужо прайшлі, але арганізатары паведамілі, што для студэнтаў з Баўгарыі, Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Польшчы, Румыніі і Ўкраіны гэты тэрмін адкрыты да 21 сакавіка. З запытаньнем аб інфармацыі і блянку заяўкі можна таксама зьвярнуцца на адрасы
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
або
Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
. У Бэрліне каардынацыю ажыцьцяўляе супрацоўнік праграмы Рэйнэр Охлігер.
Тэльман Масьлюкоў, http://www.belngo.info |
Дадаць каментарый