|
07.04.2007 г. |
|
“Шчаслівыя грошы” ад латарэяў, якія мусілі быць пералічаны на рахунак Горацкага дзіцячага прытулку, перададзены іншай установе.
Гэтак вырашылі арганізатары “Вашага лато”, не зважаючы на тое, што менавіта ліст Горацкай дзяўчыны з вуліцы Будаўнікоў быў выцягнуты ў эфіры перадачы. Згодна з задумай праграмы такія лісты разглядаліся ў межах акцыі дапамогі сацыяльна арыентаваным арганізацыям: дзіцячым дамам, прытулкам і г.д. Па ўмовах ліст павінен быў прынесці немалую грашовую дапамогу Горацкім сіротам, але арганізатары перадумалі. Супрацоўнік “Беларускі латарэяў”, які не захацеў назвацца, патлумачыў, што рашэнне пра перанакіраванне грошай было прынятае сумесна з тэлебачаннем і абласным упраўленнем адукацыі. У нашым выпадку дапамога была перададзена ў суседні горад, бо Горацкі прытулак год назад яе ўжо атрымаў, а Мсціслаўскі – не. Таму па тэрытарыяльнай прыкмеце грошы накіравалі менавіта ў Мсціслаў. |
Дадаць каментарый