|
Калі казаць, што ў Горках часам ладкуюцца імпрэзы на белмове, дые тое не так... Не часам, але вельмі зрэдку! І "Горацкі Парнас", што адбыўся 6 верасьня ў РЦК, ці ня першая такая агульнагарадская справа ў бягучым годзе.
Пачнем з афішы. Нас запрашалі на прадстаўленьне аб'явай, дарэчы з густам аформленай, ды толькі на расейскай мове, хаця канцэрт цалкам прайшоў на роднай. Такім чынам, патэнцыйны глядач застаўся заблытаным, бо ў афішы не было ўказана, што маючая адбыцца імпрэза, ёсьць прысьвячаная Дню беларускай пісьменнасьці дый паўтарае тую, якая мелася ў Шклове 2 верасьня (аб тым хадзілі адно чуткі). І вось зблытаны глядач-слухач пачаў пакідаці залю на другой палове канцэрту, бо навошта месьцічу, не ўлюбленаму ў мову, змагацца са сваёй абрусіфікаванае сьвядомасьцю - гэтая справа, людцы--падабае на раздваеньне асобы... Наконт зьместа імпрэзы. Уражаньні лагоднымі былі напачтку ды цяпер - наступнае раніцай, калі я пішу гэныя радкі. Адразу жа апасля заканчэньня, калі зьніцаўшым адрэналін энтузыязму, я быў атручоным жоўчу зь відавочных хібаў. Найперш слушным было, што аніхто з ўдзельнікаў, (за выключэньнем паэткі Лідзіі Анрэевай), не валодае простай вуснай беларускай гаворкай, можа і замешанай на падмурках горацкае трасянкі, але збольша беларускагучнай, ды не абрасеянай. Пакуль сьпяваліся куплеты са сьмяшынкамі, чыталіся вершы на памяць ды зь ліста, выконваліся рамантычныя песьні ды патрыотыка, то ўсё чулася б мілагучным... Но калі са сцэны зьвярталіся наўпрост да публікі, то адразу адчуваўся дысананс, запінкі, калькі з расейскай і г.д. Вынікае з гэтага сумная выснова: ў штодзённам жыцьці, ў сям'и, нашы "вершаплёты" роднае мовай не карыстаюцца, але сілкуюцца, калі да іх з Парнаса заляцае сьціплая Муза, апранутая беларускім строям. Наогул здаўнавядома, што вершы лягчэй пісаць чымсі прозу (ў сэнсе мажлівасцяў выраза думак ды валоданьня слоўніквым багажом), Можа таму на "Горацкім Парнасе" не было ані апавяданьня, ані гумарэскі, ані філязофскага маналёгу, казаных нашае тутэйшай моваю, а таму напрамкі даступных усім. Не ставала вяскоўцаў, што наогул незразумелым, калі траціна району есьць сельскімі жыхарамі. Больш складаная справа паспрачацца за рэжысуру ды сцэнаграфію імпрэзы. Яўна не мяркавалі пастаўшчыкі пра кульмінацыю, пра сьлёзы ды катарсіс, пра рэйку выкананьня ніжэй якой нельга апускацца. Іх апанавала ідэя заладзіць карагод паэтаў па чарзе, але па-за ўвагай засталося тое мяркаваньне, што паэт мае звычайным чынам разнакаляровае суквецьце твораў: і лірыку, і грамаду, і гумар. Напрыклад зьблізу ў канцерце выконваліся сур'ёзныя спевы на словы Алеся Клоча й Лідзіі Андрэевай сэнса высокага, кшалту оды ці гімна... Каб іх развялі за часам, дык паасобку яны б аказалі належнае ўражаньне, а так проста "забілі" адзін адное. А вось другую задумку аўтараў наконт прадстаўленьня Музаў, Зеўса, Тарасу з Парнасу трэба толькі ўхваліць, як і выканаўцаў гэтых роляў. Больш таго – лічу, што нядрэнна былоб калісьці паўтарыць з разьвіцьцём, ўпляцённым ў сюжэт гэтай легендарнай паэмы нашай зямлі. Што да ўдзельнікаў, дык справу выцягнулі нашы яснавяльможныя паэткі-кабеткі, хаця й было дзьва мужчынкі (Андрэй Пугач і Міхаіл Уласенка). Яны хутчэй сапсавалі, чым надбалі, бо выступалі зацянута й нудна, з "сухім ротам", за адсутнасьцю жаданьня й імпэту апантаваць залаю, што не касаецца "пугачоўскіх" сьпеваў--тутка нешта знутры ёнкула... А мкненьне спадара Уласенкі выразіць на мове свае "дробязі" пакуль не спраўдзілася, бо ў бальшыні гучаў дрэнны аўтарскі пераклад з расейскай (гл. першавыток: "Мелочи жизни" ў "Рэгіяналцы"), хаця й тут публіка ўсміхалася, але за адсутнасьцю лепшага. Цікава, што Горкі маюць маладых паэтаў: Аксана Адзінцова, Вольга Восіпава ды сталых: Алесь Клоч, Лідзія Андрэева, Сьвятлана Цярэшка... а межамі 30-40 гадовых і не бачна. Дзе гэта пакаленьне брэжняўскага застоя, гарбачоўскай перабудовы і адраджэнчаскай хвалі пачатка 1990-х? Ау-у! Не прадстаўленай на ймрэзе засталася і сучасная маладзёвая музыка: белмоўны рок, панк, рэп,--яны маюцца ў Горках, ды іх не запрашаюць на, паўтаруся адзіная агульнагарадское такое мерапрыемства, а моладзь, годную да нашай мовы не выхаваць бязь ўнікненьня іхнімі зацікаўляньнямі. Магчымым, чытаючы мае ўражаньні й высновы, вы зьлічыцё іх залішку патрабавальнымі, але згадзіцеся, што калі не ставіць перад сабой выкальштаваных мэтаў, не змагацца за мову ўсёя сілай сваёю, не казаць праўды найперш сабе самім, то яна наогул зьнікне з вонкавага ўжываньня, застаўшыся адно нейдзе знутры нас - яеных носьбітаў, дзеля карыстаньня сам насам, што ёсьць нездаровым, больш таго - заганным. Паўлюк Сяды, тэл. 56648, 3579471 |
Дадаць каментарый