Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Паведамленні arrow 120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня Цішкі Гартнага
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English | Мультымедыя

Галоўнае на сайце
Папулярнае на сайце

на форумах

Апытанні
Ці ёсць Вам розніцца хто стаў прэзідэнтам ЗША?

Рух «За Свабоду»

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы

120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня Цішкі Гартнага
05.11.2007 г.
Цішка Гартны4 лістапада ў Пячэрскі лесапарк Магілёва да памятнага знаку беларускаму пісьменьніку, першаму старшыні савецкага ўраду Беларусі прыйшлі два дзясяткі чалавек. На сымбалічным месцы пахаваньня Зьмітра Жылуновіча адбыўся непрацяглы мітынг.

На мітынгу магілёўскія палітыкі, актывісты няўрадавых арганізацыяў узгадалі пісьменьніка ды ягоныя творы. Прамаўлялі пра Беларускую народную рэспубліку, БССР ды сёньняшнюю незалежную Беларусь.

Зьміцер Жылуновіч нарадзіўся 4 лістапада 1887 году. У кастрычніку 1918 году беларускі пісьменьнік прыняты ў камуністычную партыі. 1 студзеня 1919 году ён ачоліў першы савецкі ўрад Беларусі. У 1930 годзе Зьмітра Жылуновіча выключылі з партыі. У 1936 годзе арыштавалі, а ў 1937‑м назвалі псыхічна хворым. 7 красавіка 1937 году яго зьмясьцілі ў магілёўскую лякарню. 12 кастрычніка гэтага ж году Цішка Гартны памёр.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, пісьменьнік памёр ад гангрэны лёгкіх. Гісторыкі ж спасылаюцца на відавочцаў трагедыі: паводле аповедаў, даведзены ўтрыманьнем у лякарні да псыхічнага зрыву, Жылуновіч скончыў жыцьцё самагубствам.

Прыкладнае месца пахаваньня знайшоў кіраўнік магілёўскага аддзяленьня «Мартыралёгу Беларусі» Валянцін Ермаловіч. У 1989 годзе на гэтым месцы паставілі памятны знак.

Сёлета ўлетку актывісты гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы зьвярнуліся да магілёўскай улады з просьбай упарадкаваць тэрыторыю вакол памятнага знаку Цішку Гартнаму. Паводле старшыні суполкі Алега Дзячкова, у гарвыканкаме нібыта ўхвалілі ініцыятыву і пачалі распрацоўваць праект упарадкаваньня.

Наша Ніва

 

Надвор’е ў Горках
Інфармацыя сайта pogoda.by

Надвор’е ў Мсціславе
Інфармацыя сайта pogoda.by


Сервіс прадстаўлены НАВІНЫ TUT.BY © 2008

Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Жодзiна, Масты, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Свiслач

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY