|
17.01.2008 г. |
16 студзеня на прыватнай кватэры ў Горках прайшла прэзентацыя кніг Святланы Алексіевіч. На імпрэзу сабраліся мясцовыя аматары сучаснай беларускай літаратуры. Сярод прэзентаваных твораў – вядомыя кнігі аўтаркі - “Чернобыльская молитва”, “У войны не женское лицо”, “Последние свидетели”.
Найбольшую цікаўнасць прысутных выклікала кніга “Чернобыльская молитва”. Гэты твор не пра Чарнобыль, як піша сама аўтарка, а пра свет пасля Чарнобылю. Як жыве чалавек, абжывае новую рэальнасць, якая яшчэ да канца яму не зразумела. Людзі, якія перажылі Чарнобыль, здабываюць новыя веды. Веды для ўсяго чалавецтва. Яны ўжо жывуць пасля трэцяй сусветнай вайны… Пасля ядзернай вайны. Не выпадковы ў гэтай кнізе падзагаловак – хроніка будучыні.
Па некалькі асобнікаў кніг вырашана перадаць у раённую бібліятэку і Горацкі краязнаўчы музей.
За свае творы С.Алексіевіч узнагароджана шматлікімі міжнароднымі прэміямі: Курта Тухольскага (Шведскі ПЭН) за “мужнасць і годнасць у літаратуры”, прэміяй Андрэя Сіняўскага "За высакароднасць у літаратуры", расійскай прэміяй "Трыумф", лейпцыгскай прэміяй "За еўрапейскае узаемаразуменне-98", нямецкімі прэміямі "За найлепшую палітычную кнігу" і імя Гердэра.
|
Дадаць каментарый