Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Паведамленні arrow Ветракі прыйдуць з Польшчы
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English | Мультымедыя

Галоўнае на сайце
Папулярнае на сайце

на форумах

Апытанні
Ці ёсць Вам розніцца хто стаў прэзідэнтам ЗША?

Рух «За Свабоду»

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы

Ветракі прыйдуць з Польшчы
01.03.2008 г.
Зеленая энергияМінпрыроды вядзе перагаворы з польскімі кампаніямі аб пастаўках у Беларусь ветраўстановак, паведаміў сёння начальнік Спецінспекцыі дзяржкантролю за аховай атмасфернага паветра, азонавага слоя і клімату Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Заўялаў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, польскія кампаніі гатовы пастаўляць у Беларусь ветраўстаноўкі. Цяпер бакі абмяркоўваюць колькасць і цану гэтых агрэгатаў. Узаемадзеянне дзвюх краін будзе ажыццяўляцца згодна з механізмамі Кіёцкага пратакола. У прыватнасці, польскія кампаніі зацікаўлены ў куплі ў Беларусі квот на выкіды парніковых газаў.

Сяргей Заўялаў таксама адзначыў, што Мінпрыроды Беларусі прыняло ўдзел у распрацоўцы праекта канцэпцыі развіцця ветраэнергетычнай галіны ў Беларусі.

«Дакумент прадугледжвае выкарыстанне да 2020 года ветраэнергіі ў агульным аб’ёме 1,5 тыс. МВт, — сказаў ён. — У нас ёсць магчымасці для прымянення гэтага патэнцыялу».

Ужо вядуцца падрыхтоўчыя работы да размяшчэння ветраўстановак. У бліжэйшым будучым 11 такіх канструкцый магутнасцю 850 МВт кожная з’явяцца ў Гродзенскай вобласці.

Начальнік Спецінспекцыі дзяржкантролю за аховай атмасфернага паветра, азонавага слоя і клімату Мінпрыроды расказаў, што кошт аднаго ветраагрэгата магутнасцю 1,5 МВт ацэньваецца ў сярэднім у 1,2‑1,5 млн. еўра.

«Мы можам прыцягнуць сродкі для куплі ветраўстановак, выгадна выкарыстоўваючы механізмы Кіёцкага пратакола, — адзначыў ён. — Аднак прымяніць гэтыя механізмы мы зможам толькі пасля ратыфікацыі папраўкі ў дадатку В Кіёцкага пратакола».

Паводле слоў Сяргея Заўялава, у Беларусі трэба падрыхтаваць неабходную нарматыўна‑прававую базу, якая будзе рэгуляваць працэсы ўстаноўкі, падключэння, выкарыстання і абслугоўвання ветраўстановак у Беларусі. Плануецца, што да 2010 года такая база будзе сфарміравана.

Наша Ніва & Белта

 

Надвор’е ў Горках
Інфармацыя сайта pogoda.by

Надвор’е ў Мсціславе
Інфармацыя сайта pogoda.by


Сервіс прадстаўлены НАВІНЫ TUT.BY © 2008

Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Жодзiна, Масты, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Свiслач

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY