Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Паведамленні arrow Дачнік зарыецца ў паперах
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English | Мультымедыя

Галоўнае на сайце
Папулярнае на сайце

на форумах

Апытанні
Ці ёсць Вам розніцца хто стаў прэзідэнтам ЗША?

Рух «За Свабоду»

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы

Дачнік зарыецца ў паперах
07.03.2008 г.
АкадемияДа кастрычніка садаводам трэба зарэгістраваць правы на ўчасткі ў таварыствах і кааператывах. Зрабіць гэта неабходна абавязкова, інакш загарадную ўласнасць можна і зусім страціць.

Раней гэта ўспрымалася як дадзенасць. Цяпер жа працэдура рэгістрацыі прапісана заканадаўча, а, значыць, з’яўляецца абавязковай для садаводаў. У краіне ўсяго больш чым паўмільёна дачнікаў. І сёлета ім трэба падумаць не толькі пра будучыя ўраджаі. Бо зарэгістравалі свае ўчасткі толькі 60% з іх.

Працэдура рэгістрацыі — працэс мудрагелісты і зойме нямала часу. Напісанне заявы, зварот па даведку да старшыні таварыства, затым у райвыканкам, потым «Бегіпразем», дзе за 2 месяцы падрыхтуюць землеўпарадкавальную справу — за яе прыйдзецца выкласці дзесьці 140 тысяч рублёў, затым у абласное агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры.

Гэта ўжо апошняя інстанцыя. Хоць сюды можна прыйсці нават без дакументаў. Пашпарт, заява, — у астатнім, па жаданні кліента, усе неабходныя паперы, будзе шукаць ужо агенцтва. Толькі з пачатку году ў Менскім раёне ўжо зарэгістравана амаль 700 зямельных участкаў і 250 дамоў.

Незарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку зямельны ўчастак могуць канфіскаваць.

У любым выпадку кошт будзе не менш за 31 і не больш за 35 тысяч рублёў. Але калі на ўчастку ёсць дом — выйдзе і даўжэй і даражэй. Прыйдзецца аформіць яшчэ і тэхпашпарт на будынак. Дачная рэзідэнцыя плошчай 50 м² абыдзецца ў месяц чакання і 105 тысяч рублёў.

Незарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку зямельны ўчастак могуць канфіскаваць. Пра гэта з упэўненасцю гавораць спецыялісты. Забіраць участкі масава і мэтанакіравана, вядома, ніхто не будзе. Аднак калі раённыя ўлады вырашаць пракласці, напрыклад, дарогу і ваш участак стане ў будаўнікоў на шляху — дзяржава яго проста канфіскуе і ніякай кампенсацыі ўладальнік не атрымае.

Па самых сціплых падліках (калі ўзаконьваецца і дом і ўчастак адначасова), на ўсё пра ўсё можа спатрэбіцца 2-3 месяцы. Таму землеўпарадкавальнікі настойліва рэкамендуюць дачнікам паспяшацца.

Паводле АТН & Наша Ніва

 

Надвор’е ў Горках
Інфармацыя сайта pogoda.by

Надвор’е ў Мсціславе
Інфармацыя сайта pogoda.by


Сервіс прадстаўлены НАВІНЫ TUT.BY © 2008

Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Жодзiна, Масты, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Свiслач

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY