|
"Хай бы NRM наведаў Дрыбін" |
|
29.03.2008 г. |
Зацікаўленая слухачка з Дрыбіна падзялілася з horki.info сваімі ўражаннямі ад магілёўскага канцэрту NRM. Ветэраны айчыннага року прапанавалі слухачам старыя і новыя песні і паабяцалі развітальны канцэрт. На шчасце, саліст гурту Лявон Вольскі не распусціў каманду, а вырашыў сказаць “бывай” зіме.
“На мой погляд (а калі быць дакладней, дык не толькі на мой, але і на погляд большасці маіх сяброў і знаёмых) гэта адзін з самых лепшых гуртоў нашай краіны. Пад тэксты і музыку NRM можна і напоўніцу адарвацца, і сур’ёзна задумацца”, - распавяла Дар’я Юркова.
“Магілёўскі выступ гурту праходзіў у клубе “Ліга”. Я прыехала разам з сябрамі з Горак і Дрыбіна (самыя вялікія фанаты:). Працягваўся выступ каля 1,5 гадзіны. Песні былі як і з ранейшых, так і з новага альбома, тэксты якога жыхары Магілёва, як сказаў Лявон Вольскі, “яшчэ не павывучалі”.
А вось і спасылкі з канцэрту. Тут выкладзена адна з песняў
Мне б вельмі хацелася, каб такі выдатны гурт як NRM наведаў калі-небудзь і Дрыбін, бо нават і ў такіх невялічкіх мястэчах можна знайсці зацікаўленых слухачоў”. |
Дадаць каментарый