Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Паведамленні arrow За тры гады студэнцкая стыпэндыя вырасла на 20 даляраў
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English | Мультымедыя

Галоўнае на сайце
Папулярнае на сайце

на форумах

Апытанні
Ці ёсць Вам розніцца хто стаў прэзідэнтам ЗША?

Рух «За Свабоду»

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы

За тры гады студэнцкая стыпэндыя вырасла на 20 даляраў
03.04.2008 г.
StudentsЗа апошнія тры гады памер стыпэндыяў у Беларусі павялічыўся ў 1,5 разы. Прыблізна такімі ж тэмпамі рос і бюджэт пражытачнага мінімуму — стыпэндыі абагналі гэты паказчык усяго на два адсоткі. А праезд у гарадзкім транспарце падаражэў для студэнтаў за гэты час у тры разы.

Пра памеры стыпэндыі распавяла 2 красавіка Лідзія Субоцкая — кіраўніца галоўнага ўпраўленьня сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця Міністэрства адукацыі — на паседжаньні пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях.

Па ейных словах, апошняе павышэньне стыпэндыяў адбылося 1 лістапада 2007 і зараз студэнты‑бюджэтнікі атрымоўваюць ад 89,4 тысяч да 143,1 тысячы рублёў. Бюджэт пражыткавага мінімума за тры гады вырас на 48 %.

Але на што можна патраціць гэтыя грошы? У бюджэт пражытковага мінімума, які складае ад пачатку бягучага году ў сярэднім 200 080 рублёў, а для студэнтаў — 210 860 рублёў, уваходзяць толькі асноўныя прадукты і паслугі для забесьпячэньня мінімальнага спажываньня. Цэны на іх альбо растуць марудна, альбо рэгулююцца дзяржаваю.

Напрыклад, у структуры бюджэту пражыткавага мінімума выдаткі на транспарт разам з побытавымі паслугамі прадугледжаныя ў памеры 7,5 % — а гэта 15 тысяч рублёў, у той час як праязны на адзін від транспарту каштуе больш за 23 тысячы, то бок — чвэрць стыпэндыі.

У той час, як стыпэндыя ўзрасла ў 1,5 разы за тры гады, праезд у тым жа транспарце з 2005 года павялічыўся ў тры разы.

Адначасова колькасьць бюджэтных месцаў скарачаецца, узровень аплаты за навучэньне няспынна павышаецца. Па словах Лідзіі Субоцкай, стыпэндыі будуць расьці адначасова з павышэньнем заработнай платы ў краіне. І калі для студэнтаў‑бюджэтнікаў рост аплаты працы ў Беларусі азначае неістотны дадатак да стыпэндыі, для студэнтаў‑платнікаў — значнае павышэньне аплаты.

Паводле Generation.bY

 

Надвор’е ў Горках
Інфармацыя сайта pogoda.by

Надвор’е ў Мсціславе
Інфармацыя сайта pogoda.by


Сервіс прадстаўлены НАВІНЫ TUT.BY © 2008

Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Гарадок, Глыбокае, Горкі, Гродна, Жодзiна, Масты, Рэчыца, Салiгорск, Светлагорск, Свiслач

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY