|
09.05.2008 г. |
|
Шэсцьдзесят тры гады назад скончылася Другая сусветная вайна.
Гэта была вайна не толькі адных народаў супраць іншых. Гэта была, перадусім, вайна ідэяў. Нямеччына і яе саюзнікі імкнуліся пабудаваць “новы сусветны парадак”, у якім замест свабоды панавала б нацыянальная нянавісць, расавая дыскрымінацыя і рэлігійная варожасць. Адны народы падлягалі поўнаму ці частковаму вынішчэнню, іншыя павінны былі ператварыцца ў быдла, рабоў, якія б паслухмяна абслугоўвалі патрэбы сваіх “гаспадароў”.
Гэтай ідэі супрацьстаялі мільёны свабодных людзей па ўсім свеце. Яны на фронце, у тылу і падполлі змагаліся супраць фашызму і нацызму. Разам з іншымі народамі Еўропы змагаліся і беларусы. Кожны трэці наш суайчыннік заплаціў сваім жыццём высокую цану за перамогу, гадавіну якой мы сёння адзначаем.
Дык давайце ж павіншуем тых нямногіх ветэранаў, якія дажылі да нашых дзён, са святам перамогі. Скажам ім вялікі дзякуй за іх адвагу і гераізм.
horki.info
|
Дадаць каментарый