|
30.05.2008 г. |
Каб ліквідаваць чэргі на прапускных пунктах на мяжы зь Беларусьсю, расейскі Мытны камітэт дазволіў уяжджаць на тэрыторыю Расеі на аўтамабілі, не афармляючы пасьведчаньне ўвозу транспартнага сродку. Але толькі калі беларускі грамадзянін перасякае мяжу са Смаленскай вобласьцю.
У іншых рэгіёнах Расіі без гэтай паперкі з аўтамабіліста здзяруць штраф у памерах ад паловы да падвоенага кошту машыны. Летась у гэтую пастку трапілі каля 200 грамадзян Беларусі, у асноўным тыя, хто паехаў у Расію праз Смаленшчыну, а вяртацца ў Беларусь вырашыў праз Вялікія Лукі ці Себеж.
Праблема з асаблівым стаўленнем смаленскіх праваахоўных органаў да беларускіх аўтамабілістаў набыла ўжо такія памеры, што віцебская мытня вымушана праз сродкі масавай інфармацыі нагадваць суграмадзянам: выхад з Расіі — там, дзе і ўваход!
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск |
Дадаць каментарый