|
Дарагія наведвальнікі horki.info! |
|
13.04.2008 г. |
|
Рады прапанаваць вам новы дызайн нашага сайту.
Абнаўленні тычацца не толькі вонкавага выгляду, але і структуры праекту, менавіта таму некаторыя спасылкі пакуль не працуюць. Просім вас пацярпець нязручнасці пэўны час.
Па ўступленні ў сілу ўсіх зменаў інфармацыя на сайце будзе падзелена па тэмах. Спадзяемся, гэта зробіць наш сайт больш зручным у выкарыстанні. Таксама працу працягне англамоўны блог, дзе замежнікі (студэнты, а можа і бізнесоўцы) змогуць даведвацца пра наш край у звыклай для іх форме.
Мы будзем надалей працягваць інфармаваць жыхароў Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў пра падзеі ў нашым рэгіёне, пра мясцовыя праблемы і поспехі, пра цікавых і таленавітых людзей, якіх багата на нашай зямлі.
Заставайцеся з намі.
|