Горкі, Горки, Horki, Навіны Горацкага рэгіёну, Новости Горецкого региона, Горацкія навіны, Горацкі, Горкі, БДСГА, Горацкая акадэмія, сельгасакадэмія, сельскагаспадарчая акадэмія, Горецкая академия, сельхозакадемияПершая arrow Эканоміка arrow Павышаны цэны на мяса і малако
Галоўная | Горкі | Дрыбін | Мсціслаў | Эканоміка | Дашлі сваю навіну! | Народныя навіны | Форум | Каталог спасылак | Меркаванні | Андрэй Юркоў | Нашы выданні | Акадэмія | АЭС | Інтэрв'ю | Паведамленні | Анонсы | Рэгіянальнае развіццё | Сайт | English
Папулярнае
Галоўнае
Апытанні
Каго з кандыдатаў у дэпутаты падтрымаюць выбарцы 28 верасня?

МІЛІНКЕВІЧ

НАША НІВА

ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Блог Позірк

За Свабоду!

Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Нашыя дзеткі

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

Беларускі Маладзёвы Рух у Амерыцы
Павышаны цэны на мяса і малако
28.11.2007 г.
коштыРознiчныя цэны на малочныя прадукты панiжанай тлустасцi (малако i кефiр тлустасцю да 1,5 працэнта ўключна, смятану тлустасцю да 15 працэнтаў уключна, тварог тлустасцю да 5 працэнтаў) павышаны да 6 працэнтаў, на малако, кефiр, смятану i тварог больш высокай тлустасцi — да 14,8 працэнта, на ялавiчыну i свiнiну — да 8 працэнтаў. Такое рашэнне ўтрымлiваецца ў пастанове Мiнiстэрства эканомiкi ад 20 лiстапада 2007 года № 201 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2007 г. № 56».

У аналагiчных памерах прадугледжана павелiчэнне i гранiчных адпускных цэнаў. Паводле iнфармацыi Мiнэканомiкi, дадзеная пастанова прынята ў сувязi з павелiчэннем закупачных цэнаў на прадукцыю жывёлагадоўлi i ў мэтах кампенсацыi падаражання кошту асноўнай сыравiны, якая займае ў структуры сабекошту малочнай i мясной прадукцыi ў сярэднiм больш за 70 працэнтаў, а таксама недапушчэння пагаршэння фiнансавага становiшча перапрацоўчых прадпрыемстваў. Каментуючы прынятыя меры, у мiнiстэрстве адзначаюць, што яны накiраваныя на скарачэнне дадатковага разрыву ў цэнах на мяса‑малочную прадукцыю ў Беларусi i Расii, якi ўзнiк у апошнi час. Акрамя таго, апошняе рашэнне, паводле меркавання спецыялiстаў, дазволiць папярэдзiць некантралюемы яе вываз з тэрыторыi нашай рэспублiкi. Мiж iншым, сярэднiя закупачныя цэны ў РФ, як вынiкае з даных Мiнэканомiкi, перавышаюць закупачныя цэны на малако, якiя дзейнiчаюць у нашай краiне, у 2 разы, на буйную рагатую жывёлу i свiней — у 1,3—1,7 раза. Рознiчныя ж цэны на малочную прадукцыю раней у нашай краiне ў параўнаннi з краiнай‑суседкай былi меншымi ў 1,5—2 разы, а ў асеннi перыяд разрыў у цэнах павялiчыўся яшчэ на 20—30 працэнтаў.

У мiнiстэрстве таксама адзначаюць, што павелiчэнне цэнаў увязана з прынятымi ўрадам з 1 лiстапада папераджальнымi мерамi па ўзмацненнi сацыяльнай абароны насельнiцтва, якiя прадугледжваюць павышэнне тарыфнай стаўкi першага разраду з 65 да 70 тысяч рублёў, а таксама павышэнне працоўных пенсiй на 9,3 працэнта.

Ігар Грышын, «Звязда» & «Наша Ніва»

 

Надвор'е ў Горках
Информация сайта pogoda.by

на форумах

Пры перадрукоўцы матэрыялаў гіперспасылка на http://horki.info абавязковая
© 2008 horki.info
кантакты | мапа сайта | пра сайт

DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск 21.BY - Cтартовая страница Беларуси! Удобный вход на лучшие белорусские ресурсы. Web-камера - прямое вещание из центра Минска! Новости, Статьи, Знакомства, ТВ-программа, Афиша, Погода, Интернет-магазины, Объявления, Справки... Rating All.BY