суб, 4.05.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У бібліятэцы БДСГА адбудзецца сустрэча з паэтам Змітраком Марозавым

23.04.2024 – 13:47 | 85

У сераду 24 красавіка у бібліятэцы БДСГА адбудзецца творчая сустрэча са Змітраком Марозавым, паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пачатак – 14:00.

Паэт – выпускнік агранамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Арганізатары запрашаюць на сустрэчу ўсіх ахвотных.

Змітрок Марозаў – аўтар першага ў славянскім свеце складанай формы паэзіі — вянок вянкоў санетаў. Паэт Леанід Дайнека лічыць, што стварэнне вянок вянкоў санетаў "… Можна назваць паэтычным подзвігам, схіліўшы ў пашане перад натхнёна-нястомнай працай галаву".

Ён піша апавяданні для дзяцей у каторых у навукова-папулярнай форме апавядае пра агародныя, палявыя і лугавыя расліны, якія растуць на Беларусі.

Змітрок Марозаў – аўтар публіцыстычных нарысаў пра беларускую вёску, мінулую вайну.

На некаторыя яго вершы напісана песні, якія гучаць на беларускім радыё і тэлебачанні – адзначаецца ў артыкуле, апублікаваным у беларскай вікіпедыі.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email